banner1 banner1 banner1

24.07.2008

Сыстэмы С-300 будуць пастаўляцца ў Іран праз Беларусь? важная навіна 16

12:28, — Палітыка

Сыстэмы С-300 будуць пастаўляцца ў Іран праз Беларусь?

Чыноўнікі Міністэрства абароны Ізраілю распаўсюдзілі інфармацыю, што да канца 2008 году Іран атрымае праз Беларусь расейскія сыстэмы С-300.

Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў Мінабароны паведамляе выданьне “Jerusalem Post”.

Паводле выданьня, Іран ужо мае некалькі сыстэмаў С-300. Гэты комплекс здольны адсочваць адначасна 100 мэтаў і зьнішчаць самалёты на адлегласьці 120 км.

Паводле ізраільскіх экспэртаў, для разгортваньня комплексу і падрыхтоўкі адпаведных спэцыялістаў Ірану спатрэбіцца прыклада год, паведамляе “Радыё Свабода”.

У сваю чаргу Масква аспрэчвае факт зьдзелкі з Тэгеранам. Тым часам, аналітык і выдавец ўплывовага брытанскага ваеннага часопісу Janes Air-Launched Weapons Робэрт Хьюсан на старонках выданьня піша, што адпаведная зьдзелка была ажыцьцёўленая пры пасярэдніцтве Беларусі. Гэта дазволіла Расеі, якая даўно раздражняе Захад сваім ядзерным супрацоўніцтвам з Іранам, фармальна ня ўдзельнічаць у ёй.

"Беларусь -- гэта самы бліжэйшы шлях, нават калі Расея адмаўляе факт зьдзелкі. Аднак на гэтым шляху нічога не адбываецца без удзелу Масквы”, -- лічыць Хьюсан.

Сёньня ж іранскае інфармацыйнае агенцтва IRNA распаўсюдзіла заяву міністра замежных спраў Ірану Матакі адносна таго, што Тэгеран і Менск маюць агульныя інтарэсы і праблемы ў галіне міжнароднай палітыкі.

Заява была зроблена ўчора ў часе сустрэчы з новым беларускім амбасадарам у Тэгеране Віктарам Рыбакам. Паводле абодвух чыноўнікаў, Іран і Беларусь зьбіраюць пашырыць салідарнасьць з краінамі, якія стаяць на шляху разьвіцьця. Паведамляецца, што памер двухбаковых ірана-беларускіх праектаў цяпер дасягае 1,9 мільярда даляраў.

Напісаць каментар (16)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26444)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6202)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5289)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4478)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4073)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3926)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3843)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3731)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3700)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3474)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: