9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астранаўт Мітчэл: «Прышэльцы ўступалі ў кантакт з супрацоўнікамі НАСА»

28

Іншапланецяне некалькі разоў уступалі ў кантакт з людзьмі, але ўрады хавалі праўду аб гэтым 60 гадоў, заявіў Эдгар Мітчэл – шосты астранаўт, які высадзіўся на Месяц.

Доктар Эдгар Мітчэл, астранаўт з карабля Apollo 14, заявіў, што за час сваёй службы ў НАСА ведаў аб шматлікіх візітах НЛА на Зямлю, але кожны з іх дбайна хаваўся, паведамляе брытанская газета «The Daily Mail».

У радыёінтэрв'ю Мітчэл, якому цяпер 77 гадоў, паведаміў, што супрацоўнікі НАСА, якія ўступалі ў кантакт з прышэльцамі, апісвалі іх як "маленькіх людзей, да дзіва падобных да нас".

Па ягоных словах, сапраўдныя іншапланецяне не моцна адрозніваюцца ад іх традыцыйнай выявы: у іх маленькае цела і вялікія вочы і галава.

Як ні жудасна, заявіў ён, нашыя тэхналогіі "развітыя далёка не так добра, як іхныя", і "калі яны наладжаныя варожа", папярэдзіў ён, "тады мы загінулі".

Доктар Мітчэл разам з камандзірам Apollo 14 Аланам Шэпардам утрымлівае рэкорд самой доўгага шпацыру па Месяцы – 9 гадзін 17 хвілін, гэта было падчас высаджвання на Месяц у 1971 годзе.

"Мне пашчасціла дакрануцца да факту, што нашу планету наведвалі і што НЛА – гэта рэальнасць, – заявіў Мітчэл. – Апошнія 60 год або каля таго ўсе нашыя ўрады дбайна гэта хавалі, але паступова інфармацыя пратачылася вонкі, і некаторым з нас пашчасціла трохі пазнаць аб гэтым. Я меў зносіны з прадстаўнікамі вайсквых і інтэлектуальных колаў, якія ведаюць, што пад паверхняй масавых ведаў утойваецца адказ – так, нас наведвалі іншапланецяне. Калі жа пачытаць газеты за апошні час, то стане ясна, што гэта адбываецца досыць часта".

Доктар Мітчэл, які валодае ступенню бакалаўра навук у вобласці авіяцыйнага будаўніцтва і ступенню доктара навук у аэранаўтыцы і астранаўтыцы, заявіў, што нашумелая ў 1947 годзе гісторыя з іншапланецянамі, якія нібыта з'явіліся каля амерыканскага горада Розвэл, была праўдай і што цяпер расследуюцца гісторыі падобных наведванняў.

"Зараз уся праўда сапраўды выходзіць вонкі. Я думаю, мы ідзем да сучаснага адкрыцця, і некаторыя сур'ёзныя арганізацыі ўжо рухаюцца ў гэтым напрамку", – сказаў ён здзіўленаму вядоўцу радыё Kerrang! Ніку Маргерысану.

"Я падумаў, што натыкнуўся на нейкую разнавіднасць гумару астранаўтаў, але ён, мабыць, цалкам сур'ёзна лічыў, што ў космасе сапраўды абітаюць іншапланецяне і гэта не падлягае абмеркаванню", – заўважыў па гэтай падставе Маргерысан.

Афіцыйныя прадстаўнікі НАСА тут жа паспрабавалі аспрэчыць падобныя заявы.

У сваёй заяве прадстаўнік НАСА заявіў: "НАСА не адсочвае НЛА. НАСА не мае адносінаў ні да якой інфармацыі аб жыцці іншапланецян на гэтай планеце або дзе бы то ні было ў космасе. Доктар Мітчэл – вялікі амерыканец, але ў гэтым пытанні мы не падзялем ягонага меркавання".

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках