9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікаў Мінабароны адправілі ў турму

5

Высокапастаўленыя супрацоўнікі Мінабароны прысуджаныя да доўгіх тэрмінаў зняволення.

Былы начальнік аддзела замоваў і паставак рэчавай маёмасці адной з баз захоўвання маёмасці Ўзброеных сіл падпалкоўнік С. і былы начальнік аддзела рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўнік Д. былі асуджаныя Менскім міжгарнізонным вайсковым судом.

Як паведамілі БелаПАН у Беларускай ваеннай пракуратуры, якая расследавала крымінальную справу, гэтыя службовыя асобы за хабары спрыялі заключэнню невыгодных для Мінабароны дамоваў на пастаўку для патрэб беларускага войска рэчавай маёмасці. Іх злачынная дзейнасць была перарваная БВП ва ўзаемадзеянні з органамі ваеннай контрразведкі і аператыўнымі падпадзяленнямі МУС.

За злачынствы, прадугледжаныя ч. 3. арт. 430 КК (атрыманне хабару) і ч. 1 арт. 455 КК (злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады), падпалкоўнік С. прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі, а палкоўнік Д. — па ч. 1 арт. 430 — да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Абодва — з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прысуд быў абвешчаны 23 ліпеня.

Суд таксама пастанавіў прымяніць да асуджаных канфіскацыю маёмасці, пазбавіць іх права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў і воінскіх званняў. З падпалкоўніка С. будзе спагнана 39,6 млн. рублёў, палкоўніка Д. — 4,3 млн. рублёў у выглядзе эквівалента грашовых сум, атрыманых незаконным шляхам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках