26 красавiка 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бартосік стаў тройчы татам

3

У знакамітага беларускага барда Змітра Бартосіка нарадзілась дачка. Гэта ўжо трэцяе дзіця музыкі.

І маці, і дачка, па словах Зміцера Бартосіка, адчуваюць сябе добра.

“Жонка ў вельмі добрым настроі, -- распавёў Зміцер “Народнай волі”. -- Многа малака, так што тут ужо і са здароўем, і з настроем усё ў парадку. Дачка нарадзілася здаровенькая. Зараз наша сям’я складаецца з двух хлопцаў і трох дзевак!”

Старэйшай дачцэ Бартосіка Яне 4 гады, сыну Данату -- 2. Самую малодшую дачку назвалі Юсцяй.

Сям’я Бартосікаў і далей збіраецца працягваць паляпшаць дэмаграфічнае становішча краіны.

“Насамрэч ініцыятарам тут выступае больш жонка, чым я, -- падзяліўся Зміцер. -- Мяркуючы па тым, як яна ўвайшла ў смак, думаю, гэта не апошняе наша дзіця. І я не маю нічога супраць...”

Прэс-цэнтр Хартыі’97 віншуе Змітра Бартосіка і ягоную жонку. Моцнага здароўя і шчасця Вам і Вашым дзеткам!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках