Студэнтам забараняюць карыстацца ў бібліятэках ноўтбукамі (Дакумент)
21- 30.07.2008, 16:33
Рэдакцыі рэсурсу Onliner стаў даступны ўказ за подпісам прарэктара па вучэбнай працы і камерцыйнай дзейнасці БНТУ У.Ф. Зверава, у якім гаворыцца аб забароне на падлучэнне студэнцкіх ноўтбукаў да электрасеткі падчас працы ў бібліятэцы.
«У мэтах эканоміі электраэнергіі, паводле Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. «Эканомія і ашчаднасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы», абавязваю: забараніць падлучэнне асабістых ноўтбукаў карыстальнікаў да электрасеткі Навуковай бібліятэкі БНТУ», — гаворыцца ў дакуменце. Указанне датаванае 24 чэрвеня 2008 г.

Фота дакумента ўзятае з форума Onliner.