Швейцарскія навукоўцы развянчалі тэорыю адноснасці Эйнштэйна
9- 14.08.2008, 13:58
Швейцарскія навукоўцы з універсітэта Жэневы правялі вопыт, які паказаў, што распаўсюджванне інфармацыі ў квантавых сістэмах не падпарадкоўваецца законам тэорыі адноснасці Эйнштэйна.
Па словах навукоўцаў, новы вопыт паказаў, што хуткасць узаемадзеяння заблытаных (адмысловы квантавы стан часціц) фатонаў перавышае хуткасць святла. Паміж тым, заблытаныя часціцы адрозніваюцца ад звычайных тым, што шэраг іх характарыстак знаходзіцца ў залежнасці паміж сабой.
Да прыкладу, спін фатона можа прымаць усяго два значэнні: адзінка і мінус адзінка. Дык вось паводле тэорыі квантавай механікі, калі адначасова вымераць спіны заблытаных часціц, то адзін заўсёды апынецца адзінкай, а іншы - мінус адзінкай.
Спецыялісты правялі досвед з парай заблытаных фатонаў. Падчас эксперыменту яны падзялялі фатоны і адпраўлялі іх па оптавалакновых кабелях у вёсцы Саціні (Satigny) і Юссі (Jussy), размешчаныя на адлегласці 18 кіламетраў адна ад адной. Пасля адпраўкі навукоўцы вымяралі параметры фатонаў.
Апынулася, што ўсе параметры фатонаў нават пасля падзелу і адпраўкі засталіся ўзаемазлучанымі. Навукоўцам нават атрымалася падлічыць, што хуткасць узаемадзеяння паміж часціцамі павінная перавышаць хуткасць святла ў 100 тысяч разоў, хацця паводле тэорыі адноснасці Эйнштэйна, хуткасць любога працэсу ў прыродзе не можа перавышаць хуткасць святла, а заблытаныя фатоны павінныя паводзіць сябе як незалежныя часціцы.
Варта адзначыць, што з'ява заблытанасці была вядомач яшчэ ў часы Эйнштэйна, які называў яго пужаючым узаемадзеяннем на адлегласці і лічыў асноўнай перашкодай усеагульнай прымянімасці тэорыі адноснасці. Новыя вопыты адназначна даказваюць існаванне квантавай заблытанасці, але нічога не могуць сказаць аб механізмах узаемадзеяння.