9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У наведвальнікаў прыватных інтэрнэт-кавярняў сталі патрабаваць пашпарты

8

У Магілёве, каб скарыстацца паслугамі сеткі інтэрнэт, зараз патрабуецца прад'яўляць пашпарт. Праўда, тычыцца гэта прыватных інтэрнэт-кавярняў. На дзяржаўных прадпрыемствах такога патрабавання пакуль няма.

Зараз, каб скарыстацца з інтэрнэту, у кавярнях патрабуюць «пашпарт, каб запісаць вашыя дадзеныя ў сшытак: хто вы і дзе жывеце».

Адміністратар магілёўскай інтэрнэт-кавярні «Арсенал» дазволіла карэспандэнту «Нямецкай хвалі» азнаёміцца з дакументам, які прадпісвае прад'яўляць пашпарт. Ім аказалася «Пастанова аб працы кампутарных клюбаў у г. Магілёве», зацверджаная рашэннем Магілёўскага гарвыканкаму ад 21.12.2002 году.

«Заўсёды правяраем пашпарты. Паводле нашага заканадаўства, непаўналетнія маюць права знаходзіцца на вуліцы да 23.00. Большасць клюбаў не выконвала гэтага патрабавання – пускала на ноч людзей усіх узростаў. Мабыць, узмацнілі жорсткасць кантролю пасля нейкіх выпадкаў», - паведаміла «Нямецкай хвалі» дырэктар магілёўскай інтэрнэт-кавярні «3 Ікс».

Аднак далей падчас гутаркі высвятлілася, што патрабаванні ўзмацніліся у той момант, калі пачаліся гутаркі аб пагрозе тэрарызму: «Скажам, ёсць такія новаўводзіны, як вядзенне журналу наведвальнікаў – гэта можа быць звязана з нейкай пагрозай. Мы вінныя запісваць усіх наведвальнікаў па прозвішчах ў журнал – тых, хто карыстаецца інтэрнэтам. Вядома, у дзённы час патрабаваць пашпарт некарэктна. Тэрарызм можа і ўдзень адбывацца, і з хаты, і адкуль заўгодна», - удакладніла дырэктар.

Цікаўна, што ў пунктах калектыўнага карыстання РУП «Белтэлекам» падобных патрабаванняў пакуль няма. Што ж тычыцца меркаванняў кліентаў, то дзяржаўным сэрвісам яны незадаволеныя, незалежна ад стаўлення да прыватнікаў. Так, старшакласнік Яўген займаецца распрацоўкай уласнай інтэрнэт-старонкі: «Кошты не на шмат адрозніваюцца. Лепш пераплаціць лішнія 100 руб. і пайсці ў прыватны клюб. Таму што, калі я прыйду ў пункт калектыўнага карыстання “Белтэлекам”, тамака мне дадуць абсалютна непрыдатную апаратуру, з якой я не змагу нармалёва працаваць – слухаўкі, вэб-камера, мікрафон. А у прыватным клюбе абсталяванне будзе працоўным».

Незадаволенай сэрвісам дзяржаўнага прадпрыемства была і студэнтка Ганна, але ў прыватныя клюбы яна ня ходзіць: «У пункце “Белтэлекам” у “Габраўскай сценцы” у Магілёве мне больш за ўсё не спадабалася, што я сама не змагла сваёй флэш-картай скарыстацца на працоўным месцы, якое мне далі. Прыйшлося рабіць гэта праз дзяжурнага адміністратара, які рыўся ў маіх файлах, даставаў нейкія дакументы адтуль і капіяваў ужо на мой кампутар. А прыватныя клюбы я не наведваю».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках