10 чэрвеня 2026, Серада, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бяспекі «Белрад»

7

Вядомы навуковец, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бяспекі "Белрад" Васіль Несцярэнка сканаў 25 жніўня.

Па словах калегі дырэктара Яна Нікітчэнкі, В.Несцярэнка памёр у Рэспубліканскай лякарні Кіравання справамі прэзідэнта пасля аперацыі на страўніку. "Васіль Несцярэнка хварэў не толькі ў апошні час. Ён хварэў усё жыццё — ён жа быў фізікам-ядзернікам, а такая прафесія не судзейнічае абсалютнаму здароўю", — сказаў Я.Нікітчэнка ў інтэрв'ю БелаПАН.

Па ягоным словам, 26 жніўня ў інстытуце "Белрад" адбудзецца грамадзянская паніхіда, 27 жніўня адбудзецца пахаванне. Час жалобных мерапрыемстваў яшчэ ўдакладняецца.

Васіль Несцярэнка нарадзіўся 2 снежня 1934 году ў гарадскім пасёлку Чырвоны Кут (Луганская вобласць, Украіна). У 1958 годзе скончыў Маскоўскую вышэйшую тэхнічную вучэльню імя Баумана (цяпер Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт). У 1958 — 1962 гадох - навуковы супрацоўнік Інстытуту рухавікоў АН СССР. У 1963 — 1965 гадох - кіраўнік лабараторыяй Інстытуту цепла- і масаабмену АН БССР. З 1965 году - кіраўнік аддзелам і намеснік дырэктара па навуковай працы, у 1977 — 1987 гадох - дырэктар Інстытуту ядзернай энергетыкі АН БССР, адначасова ў 1971 — 1987 гадох - генеральны канструктар перасоўнай атамнай электрастанцыі "Памир". З 1990 году - дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бяспекі "Белрад". У 1980 — 1985 гадох - дэпутат Вярхоўнай Рады БССР. У 1990 — 1994 гадох - старшыня аб'яднанага экспертнага камітэту Беларусі, Украіны і Расеі.

Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969). Ганаровы дзяяч навукі і тэхнікі БССР (1979). Лаўрэят Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). Аўтар больш за 300 навуковых працаў, у тым ліку 15 манаграфіяў, больш за 320 вынаходніцтваў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках