15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Францыі: Пасля Грузіі Расея нацэліцца на Крым і Прыднястроўе

6

Пасля прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі Расея можа звярнуць свой позірк на сепаратысцкія анклавы ў іншых краінах, засцерагаецца міністар замежных справаў Францыі Бернар Кушнер.

Сярод сама відавочных мэтаў Масквы можна вылучыць "украінскі Крым і Малдову", заявіў кіраўнік французкага МЗС, падкрэсліўшы, што гэта "вельмі небяспечна", перадае AFP.

Каментуючы прызнанне Расеяй незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, дыплямат заявіў, што Расея дзейнічае "па-за рамкамі міжнароднага права". "Мы ня можам пагадзіцца з грубіянскім парушэннем міжнароднага права, дамоваў АБСЕ, рэзалюцыяўААН і з першым за доўгі час захопам войскам тэрыторыі суседняй краіны", - растлумачыў міністар.

Кушнер дадаў, што "краіны ЕЗ несумнеўна адрэагуюць" на гэта на надзвычайным саміце па Грузіі, які адбудзецца 1 верасня ў Брусэлі па ініцыятыве прэзідэнта Францыі Нікаля Саркозі.

Пасля пачатку ўзброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі Францыя, старшынявальная ў Еўразвязе, узначаліла пасрэдніцкую місію ад імя ЕЗ. 12 жніўня па выніках візіту ў Маскву прэзідэнта Францыі Ніколя Саркозі, бакі абвесцілі аб выпрацоўцы пляну з шасці пунктаў для ўрэгулявання сытуацыі. Дакумент быў падпісаным прэзідэнтамі Паўднёвай Асеціі, Абхазіі, а таксама Грузіі. Аднак пазней Францыя не аднойчы папракала Расею ў парушэнні пунктаў дамовы, патрабуючы неадкладнага вываду войскаў з тэрыторыі Грузіі і ўводу ў зону канфлікту міжнародных сілаў.

Напярэдадні прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў у адказ на звароты Рады Федэрацыі і Дзяржаўнай Думы падпісаў указ аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Большасць заходніх лідэраў раскрытыкавалі дадзенае рашэнне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках