21 снежня 2024, Субота, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка загадаў «штампаваць» чэмпіёнаў свету

16

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дзяржава павінная атрымліваць адпаведную аддачу і вынік ад сродкаў, укладзеных у будаўніцтва новых спартовых аб'ектаў.

"Вы павінныя тут штампаваць чэмпіёнаў свету і алімпійскіх чэмпіёнаў. Вы ўгрохалі сюды 150 мільярдаў, і мы спытаем за вынік", - заявіў А.Лукашэнка, наведваючы ў Пінску новы ўніверсальны спартовы комплекс "Хваля".

Беларускі кіраўнік у цэлым станоўча ацаніў створаныя ў спорткомплексе магчымасці як для занятку фізкультурай, так і для падрыхтоўкі спартоўцаў высокага класа. Пры гэтым А.Лукашэнка падкрэсліў, што дадзеная інфраструктура павінная выкарыстоўвацца на 100%, каб была магчымасць пакрыць частку выдаткаў на яе ўтрыманне, перадае «Інтэрфакс».

Падчас наведванняў дадзенага спартовага аб'екта, была таксама закранутая праблема падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй для працы ў спартовых установах. У прыватнасці, ён лічыць, што пры недахопе адпаведных кадраў для працы ў спорткомплексах павінныя прыцягвацца настаўнікі фізічнай культуры.

"Прымусьце настаўнікаў фізкультуры працаваць, і не трэба плакацца, што Радзькоў (Аляксандр Радзькоў - міністр адукацыі), забрў у вас трэці ўрок фізкультуры", - сказаў А.Лукашэнка.

Ён заявіў, што "мы будзем ствараць працоўныя месцы там, дзе выгодна дзяржаве, і хай чалавек ідзе да гэтага працоўнага месца, а не наадварот".

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках