9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад у поўным правале

28

Міністар сельскай гаспадаркі і харчу Сямён Шапіра на паседжанні прэзідыўму Рады міністраў заявіў аб правале сельскагаспадарчай «праграмы па падвышэнні эканамічнай эфектыўнасці сельскай гаспадаркі» на аснове сельгасарганізацыяў, вызначаных у 2003 годзе ў якасці базавых.

Выступаючы на паседжанні прэзідыўму, міністар удакладніў, што ў 2003 годзе за арыентыр было абраным сельгаспрадпрыемства "Сноў". 60 сельгасарганізацыяў былі вызначанымі мясцовымі аблвыканкамамі, перадае «Інтэрфакс».

"Узроўня 1990 году на дадзены момант дасягнулі па вытворчасці малака 6 з 59 сельгаспарганізацыяў, па вытворчасці быдла і птушкі - 38, па вытворчасці збожжа - 58. 9 базавых арганізацыяў не забяспечылі зададзеныя параметры ні па адным з паказчыкаў. Толькі 3 гаспадаркі дасягнулі ўзроўня рэнтабельнасці, неабходнага для самафінансавання", - заявіў С.Шапіра.

З 2004 па 2007 год, па інфармацыі міністра, на развіццё базавых гаспадарак было накіравана Br833 млрд. З іх Br556 млрд з рэспубліканскага фонду падтрымкі сельгасвытворцаў і Br277 млрд з мясцовых бюджэтаў, вылучалася сельгастэхніка ў лізінг і мінеральныя ўгнаенні. Фінансаванне гаспадарак у сярэднім склала Br56,5 млн на 100 га.

Сярод прычынаў правалу праграмы С.Шапіра ў першую чаргу назваў непрафесійны выбар гаспадарак, прызначаных у якасці базавых. "Выбар гаспадарак у якасці базавых быў ажыццёўленым аблвыканкамамі без уліку кадраў, спецыялізацыі і перспектываў гаспадаркі, а некаторыя гаспадаркі рэанімаваць было немэтазгодна", - падкрэсліў міністар. Ён таксама заўважыў, што за правал праграмы ніхто не адказаў.

С.Шапіра таксама звярнуў увагу, што сродкі на ўзнаўленне інфраструктуры вылучаліся непрапарцыйна. Да некаторых базавых гаспадарак непрадумана далучаліся стратныя сельгасарганізацыі.

Зрываюцца праграмы энергаэфектыўнасці

Нагадаем, што 26 жніўня на паседжанні ўраду абвешчана, што з 22 буйных энергаэфектыўных праэктаў, заплянаваных на ўкараненне ў 2008 годзе, 7 знаходзіцца пад пагрозай зрыву.

Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Дзяржстандарту - дырэктар дэпартаменту па энергаэфектыўнасці Леанід Шэнец на паседжанні Прэзідыўму Саўміну.

Па выніках першых паўгодкаў 2008 году ўкаранёныя два праэкты, яшчэ два знаходзіцца ў стадыі завяршэння. Па словах Леаніда Шэнца, выклікае заклапочанасць выкананне сямі мерапрыемстваў, у тым ліку ў канцэрне "Белнафтахім", Мінсельгаспрадзе, канцэрнах "Беллегпрам" і "Беллеспаперпрам". Пры гэтым фінансаванне праграмаў энергазахавання вядзецца з станоўчай дынамікай. Мерапрыемствы па энергазахаванні за рахунак сродкаў мясцовых бюджэтаў прафінансаваныя на 89,5%. Выкарыстанне сродкаў інавацыйнага фонду Мінэнерга склала Br30,5 млрд., або 51,1% ад пляну паўгодкаў. Такім чынам, вылучаныя на гэтыя мэты гроша асвойваюцца ня цалкам.

Рэалізацыя праэкту па будаўніцтве ЦЭЦ-5 у Менску таксама сарваная, было заяўлена на паседжанні прэзідыўму Рады міністраў.

Па словах першага намесніка прэм'ер-міністра Ўладзіміра Сямашкі, віноўным у зрыве праэкту нібы з'яўляецца міністэрства энергетыкі, якое ўжо 2 гады ня можа правесці тэндэр.

У.Сямашка таксама нагадаў, што 2 гады прымалася рашэнне па тэндэры на ЦЭЦ-3, заўважыўшы пры гэтым, што не выняткоўвае і падобнага падыходу пры будаўніцтве АЭС.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках