У Девятоўскага і Ціхана яшчэ ёсць шанец захаваць алімпійскія медалі
- 22.09.2008, 13:36
Срэбны і бронзавы прызёры Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў кіданні молата Вадзім Девятоўскі і Іван Ціхан да 17 кастрычніка павінны падаць дадатковую інфармацыю ў сваю абарону ў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), калі яны хочуць захаваць свае медалі.
Дысцыплінарная камісія МАК прыме рашэнне па выніках разгляду гэтай інфармацыі. Абвінавачаныя ва ўжыванні допінгу, Девятоўскі і Ціхан падалі Дысцыплінарнай камісіі свае аргументы ў мінулую нядзелю, 21 верасня. Чальцы камісіі вырашылі даць ім яшчэ адзін шанец, як даведаліся "Мы" у прэс-службе МАК, перадае www.belmy.info.
17 жніўня ў фінальных спаборніцтвах па кіданні молата Вадзім Девятоўскі заняў другое месца (81,61 м), Іван Ціхан — трэцяе (81,51). Алімпійскім чэмпіёнам стаў славенец Прымаз Козмус (82,02).
Чатыры гады таму ў Афінах Девятоўскі быў чацвёртым, Ціхан — другім.