25 красавiка 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ – чэмпіён! (Фота, відэа)

30
БАТЭ – чэмпіён! (Фота, відэа)

Барысаўская каманда БАТЭ сенсацыйна згуляла ў нічыю ў матчы групавога турніру Лігі чэмпіёнаў з адным з грандаў сусветнага футбола -- турынскім «Ювентусам». Лік -- 2:2.

На працягу матчу беларускія футбалісты вялі з лікам 2:0. Віншуем футбалістаў БАТЭ, трэнера Віктара Ганчарэнку і старшыню праўлення клуба Анатоля Капскага!

Усе мячы былі забітыя падчас першага тайма. Першыя два мячы былі на рахунку барысаўчан (Сяргей Крывец, 17, Ігар Стасевіч, 23). І толькі на 29-й хвіліне Вінчэнца Яквінта змог скараціць разрыў. На другой кампенсаванай хвіліне першага тайма Яквінта забіў другі гол у браму БАТЭ.

Прэзідэнт "Ювентуса" Джавані Каболі Джыльі пракаментаваў гульню карэспандэнту Sports.ru:

"Гульня з БАТЭ пераўзыходзіць усе самыя смелыя чаканні. Нам проста пашанцавала, што мы забілі. Першыя 20 хвілінаў былі пеклам, ды і далей было не лягчэй. Цудоўная гульня", - распавёў Джыльі.

Каманды выходзілі на поле ў наступных складах:

БАТЭ (Беларусь): 16.Верамко Сяргей; 32.Ржэўскі Уладзімір; 3.Сасноўскі Сяргей; 55.Юрэвіч Аляксандр; 24.Казанцаў Віталь; 2.Ліхтаровіч Дзмітры; 8.Валадько Аляксандр; 10.Крывец Сягрей; 13.Няхайчык Павал; 22.Стасевіч Ігар; 20.Радзівонаў Віталь

Запасныя: 30.Гутар Аляксандр; 5.Мірчав Уладзіслаў; 9.Блізнюк Генадзь; 11.Скавыш Максім; 17.Сівакоў Міхаіл; 18.Сахараў Антон.

Ювентус (Італія): 13.Манінгер Аляксандр; 3.К'еліні Джорджа; 9.Яквінта Вінчэнца; 10.Дэль П'ера Алясандра; 11.Недвед Павал; 16.Камаранэзі Маўра; 20.Джавінка Себасцьян; 21.Грыгера Здэнэк; 22.Сісока Махамэд; 29.Дэ Чэлье Паола; 33.Леграталье Нікола

Запасныя: 12.Кцменці Антоніа; 7.Саліхаміджыч Хасан; 8.Амаўры Карвалью д.А.; 15.Княжевіч Дарыё; 19.Маркізіё Клаўдыё.

Фота Антон Матолька, TUT.BY

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках