20 красавiка 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трох перапісчыкаў пакусалі сабакі

11

Упраўленне ўнутраных спраў Берасцейскага аблвыканкама знайшло галоўных «ворагаў» перапісу насельніцтва Беларусі.

Аблвыканкам распрацаваў спецыяльныя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі пры правядзенні перапісу насельніцтва 14-24 кастрычніка.

Як паведамляе «Белорусский партизан», у зоне рызыкі аказаліся асобы, схільныя да здзяйснення правапарушэнняў, асобы, якія знаходзяцца на ўліку ў міліцыі, паднаглядныя, рэцыдывісты, нешчаслівыя сем’і і г.д. Кантакт з імі перапісчыкаў, у большасці дзяўчат-студэнтак, як адзначаюць у Берасцейскім аблвыканкаме, небяспечны наступствамі.

Аднак, як паказаў папярэдні абход кватэр і домаўласніцтваў на Берасцейшчыне, які завяршаецца 12 кастрычніка, пакуль найбольшую небяспеку для перапісчыкаў уяўляюць не раней судзімыя або алкаголікі, а сабакі прыватных дамоў. Зафіксаваныя тры выпадкі нападу на перапісчыкаў сабак, якія пакусалі іх у Камянецкім раёне і ў Пінску.

У сувязі з гэтым улады звярнуліся праз СМІ да насельніцтва вобласці з просьбай падчас перапісу не выпускаць сабак на прысядзібныя тэрыторыі ці трымаць іх на прывязі, каб пазбегнуць укусаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках