banner1 banner1 banner1

30.10.2009

Шкадую, што не сказаў «Жыве Беларусь» 4

9:53, Андрэй Дынько, «Наша Ніва» — Палітыка

Некалькі словаў, не вымаўленых каля Першамайскага РУУС.

Імжыць у Менску. Пастаіш паўгадзіны на асфальце, і холад дабіраецца ў ступакі, хоць на нагах боты зімовыя і не зношаныя. Перад Першамайскай райуправай перамінаюцца два дзесяткі акуратна апранутых людзей — сябры і сваякі затрыманых. Ганак двухпавярховага сталінскага пастарунка вартуюць два сяржанты: адзін рыжы, другі проста цыбаты. Унутры трымаюць пяцёх затрыманых у часе вывешвання сцягоў на праспекце. У галоўныя дзверы правялі пад канвоем двух затрыманых братаноў. Куртку з чалавека знялі, кажуць.

А палове на дванаццатую з бакавой брамы выпускаюць Юлію Дарашкевіч. Кажу яе мужу: спяшаўся сюды, кветак не купіў. Ёй лепей мяса, а не кветак, адказвае муж. Барадаты, ён ці праўду кажа, ці экстрапалюе на жонку свае прэферэнцыі. Мяса ў мяне ў машыне акурат ляжыць. Пасля працы купіў у «Кавалачку» кароткую паляндвічку. Ехаў дамоў, калі паведамілі, што нашу фотакарэспандэнтку затрымалі.

Юля ўся гордая тым, што не дала сябе абшукаць і ператрэсці апаратуру. Яе аж трасе пасля чатырох гадзінаў няпэўнасці. Кранаю яе за плячо. Аддаю пакет з паляндвіцай. Кажу дзякуй.

Вяртаюся на хвілю да гуртка моладзі і бацькоў на ганку. Ім толькі што абвесцілі, што на затрыманых складзеныя пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Магло быць і лепш. Напэўна, начальства моцна раззлаванае: сто нацыянальных сцягоў вывешана на праспекце. Прагапілі!

Мне дамоў, да дзяцей, а хлопцы і дзяўчаты застаюцца стаяць. Лысая галава Афнагеля ў цэнтры кола. Там сябры ўнутры.

Стаіць каля іх і Ўладзь Грыдзін. Яму смыліць карак. Натаўклі прапар з сяржантам — два дэбілы. Грыдзін проста здымаў. Як і наша Юля.

Сыходзяць з працы стомленыя руцінай і рызыкай міліцыянты. Адзін адводзіць убок легендарную Любу Лунёву і пачынае ёй горача нешта даказваць. Гэтыя міліцыянты не дэбілы, яны ўсё разумеюць.

Я так прастаяў толькі адзін вечар. Я жыву камфортным жыццём.

Імжыць на чорны Менск, плямамі плывуць вокны.

Кажу «Да пабачэння». Кажу, цішэй: «Трымайцеся».

«Да пабачэння», адказваюць мне.

Шкадую, што не сказаў «Жыве Беларусь!». Тут гэта было так дарэчна. І адказ прагучаў бы з вуснаў тых, хто варты гэтага слова: «Жыве!».

Напісаць каментар (4)

Навіны
па тэме

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  09.02.10  10.02.10
EUR3 969.973 977.51
USD2 898.002 898.00
RUB94.9795.41

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

«Нюрнберг»

Спецыяльна для супрацоўнікаў спецслужб

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   09.02   10.02 
Брэст Возможен дождь-9
-13
Туман-6
-8
Віцебск Снег-8
-9
Снег-4
-5
Гомель Снег-5
-6
Снег-3
-3
Гродна Возможен дождь-9
-14
Туман-7
-8
Мінск Туман-10
-12
Снег-3
-5
Магілёў Снег-8
-8
Снег-4
-5

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: