10 чэрвеня 2026, Серада, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр аховы здароўя апраўдваецца: Людзі паміраюць не ад свінога грыпу

45

Міністр аховы здароўя заявіў, што ў Беларусі не зарэгістраваныя смяротныя выпадкі ад віруса A/H1N1.

«У Беларусі на цяперашні момант лабараторна не пацверджаны ніводзін выпадак смерці ад свінога грыпу, заявіў «Інтэрфаксу» міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Пры гэтым ён дадаў, што чалавек можа памерці ад любога захворвання, але пацверджаных выпадкаў смерці ад свінога грыпу ў Беларусі не зарэгістравана.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, у апошні час у байнэце сталі з'яўляцца паведамленні пра смяротныя выпадкі ў менскіх шпіталях ад свінога грыпу.

28 кастрычніка ў сетцы з'явілася інфармацыя пра смерць некалькіх чалавек у 5-м шпіталі. Блогер sammy_belarus паведамляў, што ў рэанімацыі ад віруса A/H1N1 памерлі два чалавекі: 30 і 37 гадоў.

Таксама блогер czy прывёў інфармацыю, што лятальныя выпадкі ад свінога грыпу зафіксаваныя ў шмат якіх шпіталях беларускай сталіцы.

У сваю чаргу ўрачы ў 5-м клінічным шпіталі адмовіліся пракаментаваць нашаму сайту гэтую інфармацыю. А ў Камітэце па ахове здароўя Менгарвыканкама заявілі, што яшчэ не атрымалі пацверджання, што людзі памерлі менавіта ад свінога грыпу.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках