НАСА: Жыццё на Марсе ёсць
16- 27.11.2009, 17:07
Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па аэранаўтыцы і даследавнні касмічнай прасторы прадставіла новыя доказы існавання жыцця на Марсе.
Пра гэта піша ў пятніцу брытанская газета «Таймс».
Яны выявілі, што мікраскапічныя ўтварэнні, знойдзеныя на марсіянскім метэарыце ALH 84001, які зваліўся на Зямлю 13 тыс. гадоў таму, амаль дакладна з’яўляюцца акамянелымі бактэрыямі. Яны былі знойдзены пад верхнімі слаямі метэарыта, што дазваляе выказаць здагадку, што гэтыя ўтварэнні прысутнічалі на пазазямным аб’екце да таго моманту, як ён упаў на Зямлю.
«Гэта вельмі сур’ёзны доказ наяўнасці жыцця на Марсе», - заявіў вядучы даследчык Касмічнага цэнтра Джонсана пры НАСА Дэвід Мекей, уваходзячы ў каманду навукоўцаў, якія займаліся даследаваннем метэарыта ад моманту яго выяўлення ў 1984 годзе.