2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія навукоўцы прапануюць вырошчваць гародніну-мутантаў (Відэа)

7

6 лістапада ў фае Грамадскага прэс-цэнтра Дома прэсы ў Менску адбылося падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу садоўнікаў і агароднікаў «Волат на градцы — 2009».

Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі Навукова-практычнага цэнтра па бульбаводстве і плодаагародніцтву Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі вядучых сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў і арганізацый краіны.

На суд журы і гледачоў былі прадстаўлены гародніна-волаты. Гіганцкія капуста, гарбуз, цыбуля, бурак, бульба — гэта тое, што вырасцілі ў сябе на градках беларускія агароднікі.

Прадстаўнік НПЦ па бульбаводстве Мар'ян Рубель лічыць, што ўраджайнасць гародніны можа быць падвоена і нават патроена. «Як раз гародніна-волаты кажуць пра такі патэнцыял», — сказаў ён.

Ніна Жданава з Рагачоўскага раёна, якая вырасціла агурок вагой 1,53 кілаграмы, адзначыла ў інтэрв'ю БелаПАН, што волаты на яе градках вырастаюць штогод дзякуючы працы і добраму насенню. Агародніца адкрыла невялікі сакрэт ураджайнасці — у лункі разам з насеннем яна кладзе жменю драўнянага попелу, а вось хімічныя ўгнаенні не выкарыстоўвала ні разу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках