Жыхар Беларусі знайшоў на сваім гародзе зуб маманта
6- 2.12.2009, 8:23
Нечаканы ўраджай сабраў жыхар Віцебскай вобласці. У сваім гародзе мужчына знайшоў зуб маманта.
У гістарычную каштоўнасць знаходкі спачатку ніхто не верыў. Але экспертыза ў абласным краязнаўчым музеі пацвердзіла: зуб належыў менавіта маманту, паведамляе тэлекампанія «Мір».
На тэрыторыі краіны дагістарычныя волаты жылі 90 тысячаў гадоў таму. Прыкладна з тых часоў разец і захоўваўся ў зямлі. Цяпер ён заняў ганаровае месца ў музейнай вітрыне.
Зуб - пакуль адзіны прадмет у мясцовай палеанталагічнай калекцыі. Каб яго захаваць, музейныя працаўнікі правялі спецыяльную апрацоўку - кансервацыю.