9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы дзень зімы ў Беларусі паставіў тэмпературны рэкорд

1 снежня ў Лельчыцах слупок тэрмометра ўзняўся да адзнакі плюс 10,4 градуса, у Кастрычніку — 10,2, у Мазыры — 9,9.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Ранейшы рэкорд гэтага дня складаў 9,5 градуса цеплыні і быў зафіксаваны ў 2006 годзе ў Полацку.

У Менску паветра прагрэлася да 7,3 градуса вышэй за нуль пры рэкордзе 7,5 (усталяваны ў 2006 годзе). Устаялі рэкорды і ў абласных цэнтрах. Розніца паміж фактычнай тэмпературай і абсалютным максімумам дня склала ад 0,6 градуса ў Гомелі да 3,7 у Гародні, дзе ў аўторак было халадней за ўсё (плюс 5,5 градуса).

Рэкорд дня можа быць пабіты ў Менску 2 снежня. Чакаецца ад 7 да 9 градусаў цеплыні, у той час як абсалютны максімум складае 8,8 градуса (зафіксаваны ў 1961 годзе).

Абсалютныя тэмпературныя рэкорды апошняга месяца года для Беларусі складаюць плюс 14,5 градуса (зарэгістраваны 5 снежня 1961 года ў Берасці) і мінус 38,6 градуса (31 снежня 1978 года ў Езярышчы).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках