1 чэрвеня 2024, Субота, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за буйной аварыі на Нямізе ўтварыўся затор (Фота)

24

2 снежня ў палове на дзявятую раніцы на вуліцы Багдановіча «Таёта» урэзалася ў «МАЗ» з прычэпам.

Грузавік вёз дарожны міні-каток. Кіроўца легкавога аўтамабіля з траўмамі дастаўлены ў шпіталь, машына моцна пашкоджаная, перадае тэлеканал СТВ. Па словах відавочцаў, кіроўца «Таёты» не справіўся з кіраваннем і ўехаў у «МАЗ», які спыніўся на чырвонае святло.

На вуліцы узнік затор. На паўгадзіны ўздоўж Нямігі выстраілася чарада тралейбусаў, а пасажырам прыйшлося ісці пешшу да наступнага прыпынку.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках