9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслан Салей перанёс аперацыю

1 снежня абаронцу клуба НХЛ «Каларада Эвеланш» і нацыянальнай зборнай Беларусі Руслану Салею была зробленая аперацыя ў сувязі з болем у спіне.

З-за праблем са спіной 35-гадовы гулец правёў у гэтым сезоне ўсяго адзін афіцыйны матч — 8 кастрычніка супраць «Нэшвіла», адзначае «Салідарнасць».

Нагадаем, спіна турбавала самага вядомага беларуса-НХЛаўца яшчэ ад жніўня. У інтэрв'ю 2 лістапада Салей адзначаў: «Увесь гэты час было то лепш, то горш: я прапусціў тыдзень, калі «Каларада» праводзіў перадсезонныя выстаўныя матчы, і два стартавыя паядынкі чэмпіянату. Потым выйшаў на лёд у супрацьстаянні з «Нэшвілам» і пагоршыў тым самым траўму…»

На вялікі жаль, кансерватыўнае лячэнне не дапамагло, і Расці, як клічуць Салея ў НХЛ калегі па прафесіі, прыйшлося звярнуцца да хірургічнага ўмяшання. Аперацыя была праведзеная 1 снежня.

Некалькі дзён Салей правядзе ў клініцы, а колькі часу зойме рэабілітацыя, зараз сказаць цяжка. Не выключана, што беларускі хакеіст не зможа згуляць на Алімпіядзе ў Ванкуверы — як вядома, першы матч на XXI зімовых Гульнях зборная Беларусі правядзе супраць Фінляндыі 17 лютага. Гэта значыць праз 78 дзён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках