9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа прадзюсара Генадзя Шульмана перададзеная ў суд

Крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка прадзюсарскага цэнтра «Клас-Клуб ДК» будзе разглядаць суд Савецкага раёна Менска.

«Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да Шульмана з пракуратуры паступілі ў суд», - паведамілі «Інтэрфаксу» у судзе Савецкага раёна Менска.

«Дата пачатку слуханняў па гэтай справе будзе вядомая тыдні праз два», - удакладнілі ў судзе.

Як раней паведамлялася, на мінулым тыдні было скончанае папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Генадзя Шульмана, якому прад'яўленае абвінавачванне ў махлярстве.

Крымінальная справа ў дачыненні да Шульмана была ўзбуджаная ўвесну гэтага года. 6 кастрычніка ён быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА нумар 8 у Жодзіна.

Паводле папярэдніх звестак, вядомы прадзюсар абвінавачваецца ў тым, што ён у жніўні-верасні 2009 года махлярскім шляхам завалодаў сродкамі некалькіх беларускіх банкаў. Cярод пацярпелых лічыцца ЗАТ «Самбелбанк», які пацярпеў на 60 тыс. даляраў. Трэба думаць, што па іншых банках сумы прыблізна такія ж.

Як відаць, менавіта службы бяспекі беларускіх банкаў і выступілі ініцыятарамі крымінальнага пераследу Генадзя Шульмана, калі зразумелі, што ён набірае грошай столькі, колькі дакладна не зможа аддаць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках