Багданкевіч: «Сукупны доўг краіны наблізіўся да 20 мільярдаў даляраў»
38
12:36, — Эканоміка
Усе крэдыты ўлады выдаткоўваюць на аплату дэфіцыту гандлёвага балансу, заяўляе былы кіраўнік Нацбанка.
Паводле афіцыйных дадзеных, беларуская дзяржава запазычылася ўжо больш за 6 мільярдаў даляраў. Але ў гэтую лічбу не ўваходзяць даўгі банкаўскай сістэмы краіны. Калі ўлічваць і іх, дык сукупны доўг наблізіўся да 20 мільярдаў даляраў.
Такія дадзеныя ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» прывёў прафесар, былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч.
Эксперт адзначыў, што хаця большасць запазычанасцяў доўгатэрміновыя, але аддаваць грошы прыйдзецца ў любым выпадку. Па словах прафесара, пачынаючы з 2011 года з бюджэту краіны прыйдзецца вылучаць мільярд даляраў на абслугоўванне даўгоў. І з кожным годам гэтая лічба будзе расці.
На пытанне «куды выдаткоўваюцца крэдыты, якія атрымлівае Беларусь?» былы старшыня праўлення Нацбанка Станіслаў Багданкевіч адказаў таксама пытаннем: «А ці бачылі вы апошнія дадзеныя па сальда знешняга гандлю Беларусі?»
Прафесар нагадаў, што яно адмоўнае і дасягнула ўжо 5,7 мільярдаў даляраў і дадаў: «Вось туды яны і ідуць, на аплату дэфіцыту гандлёвага балансу».
Напісаць каментар (38)
Навіны
па тэме
- Из-за Таможенного союза могут разориться десятки белорусских предприятий
- Зміцер Бандарэнка: «Улады вельмі хацелі разагнаць акцыю, але грошы сёння важней»
- За месяц золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся яшчэ на 144 мільёны даляраў
- Сергей Чалый: Белорусской экономике еще предстоит пройти две фазы кризиса
- Сумарны знешні доўг Беларусі – амаль 18 мільярдаў даляраў
Закладкі





