9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўніцтва Еўракамісіі стала прадстаўніцтвам Еўразвяза

1

З 1 снежня, калі ўступіла у сілу Лісабонская дамова, прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі будзе афіцыйна называцца прадстаўніцтвам Еўразвяза ва Украіне і Беларусі.

Знешнімі стасункамі Еўразвяза будзе займацца вярхоўны прадстаўнік ЕЗ, які таксама з'яўляецца віцэ-старшынём Еўракамісіі. 1 снежня заняла пасаду баранэса Кэтрын Эштан. У яе распараджэнні будзе новая Еўрапейская служба знешняга дзеяння, куды ўвойдуць супрацоўнікі Еўракамісіі, Рады ЕЗ і дыпламатычных службаў краінаў Еўразвяза. Фактычна яна сумясціць абавязкі Хаўера Саланы і еўракамісара па знешніх сувязях Беніты Ферэра-Вальднер.

Фармальнае рашэнне аб структуры Еўрапейскай службы знешняга дзеяння будзе прынятае не пазней за канец красавіка 2010 года, адзначае БелаПАН.

30 лістапада скончыўся мандат Хаўера Саланы. Ён падзякаваў усім, хто з ім працаваў. «Мы стварылі адзіную знешнюю палітыку з ўсімі неабходнымі структурамі і інструмантамі для яе ўвасаблення ў жыццё. Еўразвяз будзе актыўна працаваць, каб паляпшыць жыццё людзей у свеце», - заявіў Салана.

Новы генеральны сакратар Рады Еўразвяза (узровень міністэрстваў краінаў ЕЗ) француз П'ер дэ Буасье таксама заняў пасаду 1 снежня. Прэзідэнт Еўразвяза - старшыня Еўрапейскай рады (узровень кіраўнікоў краінаў ЕЗ) Херман ван Ромпей прыступіць да выканання абавязкаў 1 студзеня 2010 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках