9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтам Швейцарыі зноў стала жанчына

9

46-гадовая Дорыс Лойтард стала самым маладым прэзідэнтам Швейцарскай Канфедэрацыі ад 1934 года.

Рашэнне аб абранні Дорыс Лойтард на пасаду прэзідэнта прыняў у сераду ў Берне парламент краіны – Федэральны сход, на сумесным паседжанні абедзвюх палат – Нацыянальнай рады і Савета кантонаў, пераде NEWSru.com са спасылкай на ИТАР-ТАСС.

Дорыс Лойтард – 46 гадоў. Гэта самы малады прэзідэнт Швейцарскай Канфедэрацыі з 1934 года і трэцяя жанчына, якая займае гэту пасаду пасля Рут Дрэйфус і Мішлін Кальмі-Рэй. Яна працягне выконваць абавязкі кіраўніка федэральнага дэпартамента эканомікі.

Прэзідэнт Швейцарскай Канфедэрацыі абіраецца тэрмінам на адзін год з ліку сямі чальцоў Федэральнай рады (урада). Дорыс Лойтард прадстаўляе Дэмакратычную хрысціянскую партыю Швейцарыі, якая адносіцца да правацэнтрысцкіх.

Самай актуальнай тэмай у палітычным жыцці краіны з’яўляюцца зараз вынікі рэферэндума, які адбыўся днямі: грамадзяне большасцю галасоў забаранілі будаўніцтва мінарэтаў. Гэта рашэнне выклікала цэлую хвалю жорсткай крытыкі па ўсім свеце і рызыкуе моцна сапсаваць адносіны Швейцарыі з ісламскім светам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках