9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яндэкс аспрэчвае інфармацыю пра адкрыццё прадстаўніцтва ў Беларусі

1

У адным з менскіх бізнэс-цэнтраў з'явіўся офіс з шыльдай «Прадстаўніцтва кампаніі Яндэкс у Рэспубліцы Беларусь».

«Яндэкс не адкрывае ў дадзены момант прадстаўніцтва ў Беларусі, і хуткім часам такіх планаў у нас няма. Таблічка, якая фігуруе ў артыкуле, не мае да Яндэкса ніякага дачынення», - паведаміла Electroname.com кіраўнік аддзела па сувязях з СМІ «Яндэкса» Дзіна Літвінава, каментуючы інфармацыю аб адкрыцці афіцыйнага прадстаўніцтва расейскай пошукавай сістэмы ў Беларусі і з'яўленне шыльды, якая размешчана на адным з офісаў у бізнэс-цэнтры класа «А», які будуецца.

Як раней паведамляў Еlectroname.com, у самім офісе супрацоўнікаў няма і пра Яндэкс нагадвае толькі таблічка на ўваходзе.

Нагадаем, кампанія Яндэкс актыўна асвойвае рынкі краін СНД. У 2005 годзе афіцыйнае прадстаўніцтва расейскага інтэрнэт-пашукавіка было адчынена ва Украіне, сёлета кампанія выйшла на рынак Казахстана.

Дамен yandex.by даўно належыць Яндэксу і паказвае на расейскую версію партала. Пашукавік рэгулярна праводзіць рэкламныя афлайн-кампаніі ў Менску, прадстаўнікі партала ўдзельнічаюць ва ўсіх значных мерапрыемствах беларускага інтэрнэту.

У чэрвені 2009 года кіраўнік накірунку рэгіянальных продажаў кампаніі Лідзія Трэцьякова заяўляла, што «вядома, мы цікавімся гэтым рэгіёнам. Безумоўна, прадстаўніцтва ў Беларусі мы адкрыем. Хутчэй за ўсё, не сёлета, але такія планы ў нас ёсць».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках