9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партугальскія футбольныя фанаты на вуліцах Менска (Фота)

7

Перад сённяшнім матчам групавога этапу Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і лісабонскай «Бенфікай» у Менск пачалі прыбываць партугальскія заўзятары.

Некаторыя з іх ходзяць па горадзе з клубнымі шалікамі абедзвюх каманд і набываюць беларускія сувеніры.

Як заявіў 1 снежня на сустрэчы з журналістамі галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, каманда настроена на перамогу.

«Спадзяюся, што абедзве каманды прадэманструюць якасны футбол, які падабецца заўзятарам, - сказаў Ганчарэнка. – У футболе няма непераможных каманд. «Бенфіку» у гэтым сезоне ўжо перамагалі АЕК і «Ворскла», хаця матч ва Украіне мала што значыў. Мы жывем надзеяй выйсці ў наступны круг. Калі пераможам у матчах, што засталіся, ні ад кога не будзем залежыць».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках