21 траўня 2024, aўторак, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курапатах ушанавалі ахвяраў сталінізму

1

Дэмакратычныя актывісты пад бел-чырвона-белым сцягам усклалі кветкі да мемарыяльных сімвалаў.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Удзельнікі ўшанавання запалілі лампады, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых, выканалі духоўны гімн «Магутны Божа».

Намеснік старшыні аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў падзякаваў моладзі за ўдзел ва ўшанаванні і заклікаў не забываць трагедыю беларускага народа ў 1930-я гады, бо «людзі без памяці не могуць разлічваць на нармальную будучыню».

Сіўчык паведаміў пра ход судовага паседжання 29 снежня ў Наваградку (Гарадзенская вобласць) па справе абвінавачванага ў хуліганстве (апаганенне помніка Леніну) актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» 25-гадовага Юрыя Казака. «Я выказаў сваё абурэнне самім фактам завядзення крымінальнай справы, па якой праходзяць чатыры сведкі-міліцыянта, якія ахоўвалі ўначы помнік. Акрамя таго, я падкрэсліў, што праваахоўныя органы аператыўна перадалі справу ў суд, у той час як ніводная справа, заведзеная па фактах вандалізму ў Курапатах, так і не скончылася судовым працэсам», — сказаў Сіўчык. Ён заклікаў падтрымаць Казака і адзначыў, што судзіць трэба не яго, а злачынную камуністычную ідэалогію.

У 2007 годзе арганізатарам ушанавання ва ўрочышчы выступіў аргкамітэт Году памяці, прысвечанага 70-годдзю кульмінацыі сталінскіх рэпрэсіяў 1937 года, а ў наступныя два гады — кіраўніцтва секцыі «Мемарыял» Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках