24 красавiка 2024, Серада, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя канфіскавала ў апазіцыянеркі нацыянальны сцяг, які яна вывесіла з вакна

4

Міліцыя Берасця правядзе праверку па факце вывешвання актывісткай дэмакратычных сілаў з вакна сваёй кватэры бел-чырвона-белага сцяга.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, 25 сакавіка каля 8.00 актывістка руху «За Свабоду» і Партыі БНФ Ірына Лаўроўская з вакна сваёй кватэры на другім паверсе дома па вуліцы Пушкінскай, што ў цэнтры горада, вывесіла двухметровы бел-чырвона-белы сцяг.

Прыкладна ў 12.00 да яе прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якія заявілі, што вуда, на якой замест тронка замацаваны сцяг, «псуе эстэтычны выгляд вуліцы». Яны зафіксавалі вывешаны сцяг на фота, канфіскавалі яго і склалі пратакол канфіскацыі. Пры гэтым сама вуда, якая выконвала ролю тронка, канфіскаваная не была.

Як адзначыў праваабаронца, 26 сакавіка стала вядома, што ўчастковы інспектар міліцыі будзе праводзіць разбіральніцтва па гэтым факце, каб выявіць, ці ёсць у дзеяннях актывісткі склад адміністрацыйнага правапарушэння.

«Я лічу, тут няма ніякага правапарушэння. У адпаведнасці з артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах кожны грамадзянін мае права на свабоднае выяўленне свайго меркавання», — сказаў праваабаронца.

Ён адзначыў, што І.Лаўроўская з 1996 года ў дзень угодак абвяшчэння БНР вывешвае бел-чырвона-белы сцяг, адзначаючы такім чынам гэтую дату. Пачынаючы з 2000 года, супрацоўнікі міліцыі рэгулярна адбіраюць у яе сцяг, аднак праверка будзе праводзіцца ўпершыню.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках