20 траўня 2024, панядзелак, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомыя ў Беларусі людзі заклікаюць улады назваць вуліцу імем Генадзя Карпенкі

2

Вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы Беларусі просяць увекавечыць памяць Генадзя Карпенка і назваць у гонар палітыка адну з новых вуліцаў у Менску.

Аб'яднаная грамадзянская партыя ініцыявала збор подпісаў пад зваротам у Менскі гарадскі Савет дэпутатаў. Як паведамляе сайт ucpb.org, свае подпісы ўжо паставілі больш за 20 вядомых палітыкаў, грамадскіх лідэраў, журналістаў, экспертаў і праваабаронцаў.

Сярод іх: былы старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мечаслаў Грыб, экс-кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Казулін іУладзімір Ганчарык, былы кіраўнік Нацыянальна банка, прафесар Станіслаў Багданкевіч, эканамісты Леанід Злотнікаў і Леанід Заіка, журналісты Анатоль Гуляеў і Аляксандр Старыкевіч, кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, сацыёлаг Аляксандр Сасноў, былы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання, экс-прэзідэнт канцэрна «Амкадор» Васіль Шлындзікаў, былы прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў, заслужаны юрыст Беларусі, былы нам. старшыні Канстытуцыйнага суда Валеры Фадзееў, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, адзін з лідэраў партыі БНФ, прафесар Юры Хадыка, лідэр Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

У звароце да дэпутатаў Менгарсавета кажацца, што Генадзь Карпенка з'яўляўся выбітным навуковым, палітычным і грамадскім дзеячам Рэспублікі Беларусь. Доктар тэхнічных навук, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук «Еўразія», заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі, Генадзь Карпенка з'яўляецца аўтарам больш як 100 навуковых працаў, у тым ліку 40 вынаходніцтваў, яго навуковыя распрацоўкі ўкаранёныя ў 15 краінах свету і адзначаныя 5 медалямі ВДНГ СССР.

Генадзь Карпенка ўнес значны ўклад ва ўстанаўленне незалежнасці Беларусі і ў пабудову незалежнай дзяржавы, адзначаецца ў звароце. Ён з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў, узначальваў камісію па навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, быў абраны намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета. У 1991-1994 гг. - старшыня Маладзечанскага гарвыканкама. Пасля стварэння Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі Генадзь Дзмітрыевіч увайшоў у яе і быў абраны намеснікам старшыні партыі.

«Ён з'яўляўся адным з найбольш вядомых і паважаных палітычных дзеячаў Беларусі, - падкрэсліваецца ў звароце. - Генадзь Карпенка раптам памёр 6 красавіка 1999 года пры нявысветленых абставінах».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках