Настаўніца займалася «вайскова-патрыятычным» выхаваннем: вучня шпіталізавалі
29- 21.05.2009, 12:36
У сярэдняй школе №27 Бабруйска настаўніца ўдарыла вучня па галаве. У выніку хлопец быў шпіталізаваны з разрывам судзінаў галаўнога мозгу.
Дырэктарка школы Наталля Канавалава арганізавала агульны сход, на якім прасіла бацькоў не распаўсюджваць інфармацыю пра здарэнне і не даваць справе ходу, перадае «Еўрарадыё».
Між тым, гэтая школа славіцца як сама мілітарызаваная ў краіне: тут былі створаныя вайскова-патрыятычныя класы, вучні якіх атрымліваюць вайсковую падрыхтоўку і носяць адпаведную форму. Выпускнікі гэтых класаў збольшага ідуць у Вайсковую акадэмію.