У фестывалі беларускай музыкі «Амбасовішча» перамог гурт «Хуткі смоўж»
2- 25.06.2009, 14:32
Пяты фестываль беларускай музыкі «Амбасовішча» па традыцыі прайшоў у рэзідэнцыі амерыканскага амбасадара ў Раўбічах пад Менскам.
У ім прынялі ўдзел 11 гуртоў з розных рэгіёнаў Беларусі, што прадстаўляюць розныя музычныя жанры. Перад публікай выступілі беларускі ўдзельнік «Еўрабачання-2009» Пётр Ялфімаў і амерыканскі гурт The Gifted Children (штат Нью-Ёрк).
Пераможцам фестываля стаў гурт «Хуткі смоўж» з Магілёўскай вобласці. Выканаўцы набралі 53 галасы гледачоў.
Другое месца з 45 галасамі заняла група «ДзеціДзяцей» (Менск), трэцяе — сталічны гурт Unia (44 галасы).
Часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур адзначыў у інтэрв'ю БелаПАН, што праз некалькі тыдняў пакідае краіну ў сувязі з завяршэннем сваёй місіі. «Я не вельмі рады таму, што з'яжджаю, таму што не давёў да канца тое, што хацеў», — сказаў дыпламат. Сярод поспехаў сваёй місіі Мур адзначыў фестываль «Амбасовішча», які стаў для яго чацвёртым.
Па словах Мура, фестываль у першую чаргу прысвечаны свабодзе: «Гэта свята свабоды слова, свабоды выяўлення. Гэта магчымасць быць разам і слухаць таленавітых музыкаў».
"Амбасовішча" адкрылі IQ-48
Гурт "UNIA" таксама ўдзельнічаў у конкурсе
Гурт "Разбітае Сэрца Пацана"
Консул Злучаных Штатаў Амерыкі Кэралайн Сэвэдж і часовы павераны ў справах Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель
Вядомы беларускі шоўмэн Сяргей Кузін
"Хуткі Смоўж" гралі апошнімі і перамаглі ў конкурсе
Амерыканскі гурт The Gifted Children. Кажуць, што за 14 год музыкі напісалі 1300 песень
Пётр Ялфімаў прадставіў на "Амбасовішчы" свой новы праект Pitbull
Пераможцаў конкурсу ўзнагародзілі: трэцяе месца заняў гурт "UNIA"
Другое — "Дзеці Дзяцей"
Часовы павераны ЗША ў Беларусі Джонатан Мур на цырымоніі ўзнагароджання
Перамог гурт "Хуткі Смоўж"
Фота "Еврорадио"