10 чэрвеня 2026, Серада, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агенцтвы нерухомасці будуць правяраць тых, хто здае і будуе кватэры

1

Мінюст распрацаваў новыя патрабаванні да агенцтваў нерухомасці, якія павінныя будуць абараніць тых, хто хоча зняць або купіць жыллё.

Бо бывалі выпадкі, калі чалавек складаў дамову з рыэлтарам, уносіў грошы, а потым было так, што ўладальнік кватэры ўжо здаў яе камусьці іншаму.

- Цяпер рыэлтары павінныя складаць дамову не толькі з арандатарам, але і з тым, хто здае памяшканне ў арэнду, каб памяшканні, якія ўжо здадзеныя, не траплялі ў працу, - распавяла «Комсомольской правде в Беларуси» начальнік упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Мінюста Беларусі Галіна Грышкавец.

Абароняць беларусаў і ад сітуацыі, ад якой часта цярпелі масквічы, - калі ў жадаючых абзавесціся кватэрай забудоўшчыкі збіралі грошы, а потым знікалі.

Бывала, што кліенты скардзіліся ў Мінюст на выпадкі, калі забудоўшчыкі не выконвалі ў поўным аб'ёме свае абяцанні. Да прыкладу, будавалі дамы не з такой планіроўкай, як абяцалі. Пры гэтым, паколькі абавязак рыэлтара правяраць паўнамоцтвы забудоўшчыка нідзе не былў прапісанаы, атрымлівалася, што рыэлтар ні пры чым. Цяпер рыэлтар таксама будзе ў адказе за свайго забудоўшчыка.

- Каб абараніць інтэрасы спажыўца, мы далі права рыэлтарам патрабаваць у забудоўшчыка дакументы, якія пацвярджаюць ягоныя паўнамоцтвы, пры заключэнні дамовы. Забудоўшчык абавязаны іх прад'явіць. А яшчэ дакладна прапісалі, што грамадзяніну павінныя падаць магчымасць азнаёміцца з дакументамі рыэлтара, - растлумачыла спецыяліст.

Ці не падаражэюць з-за новаўводзінаў паслугі агенцтваў нерухомасці - працы-та ў рыэлтараў цяпер дадасца?

- Не, усё застанецца, як раней, - супакоілі нас у адным з найбуйных рыэлтарскіх агенцтваў. - Эканамічная сітуацыя ў краіне не дае магчымасці паднімаць кошты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках