Псіхічна хворы мужчына пратараніў на МКАД 7 аўтамабіляў: Ёсць пацярпелыя (Фота)
28- 10.07.2009, 9:49
У пятніцу раніцай быў затрыманы мужчына, які наўмысна тараніў легкавыя аўтамабілі на менскай кальцавой дарозе.
Як паведамляе «Інтэрфакс», псіхічна хворы мужчына паспеў пратараніць на Менскай кальцавой дарозе 7 аўтамабіляў, 3 чалавекі пацярпелі.
«На МКАД затрыманы кіроўца, які тараніў аўтамабілі. Па папярэдняй інфармацыі, пашкоджаныя 7 аўтамабіляў», паведамілі ў пятніцу ў ДАІ Менска. Па словах суразмоўцаў агенцтва, «па дадзеным факце складзены пратакол, ідзе разгляд».
На Менскай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі распавялі, «што ў выніку інцыдэнту пацярпелі 3 чалавекі, сам псіхічна хворы кіроўца цэлы».
Фота Onliner.by