banner1 banner1 banner1

14.08.2009

Амніставаны актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Баразенка 1

12:48, — Палітыка

Апазіцыянер гатовы працягнуць удзел у барацьбе за вызваленне астатніх палітычных вязняў.

Для фігуранта нашумелай «справы 14-ці», актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Баразенкі, як і для амніставаных раней удзельнікаў працэсу Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Міхаіла Пашкевіча, амністыя стала нечаканасцю.

«У сераду мяне выклікалі ў пракуратуру горада Пінска. Спачатку я вельмі насцярожыўся, таму што падумаў, што ў дачыненні да мяне, як і ў дачыненні да Арцёма Дубскага будзе ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 415 Крымінальнага Кодэкса, нібыта за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. Але ў пракуратуры паведамілі, што да мяне ўжываецца закон аб амністыі. Вядома, гэта стала для мяне нечаканасцю, і ў хуткім часе я вярнуся ў Менск для таго, каб змагацца за вызваленне палітвязняў, якія засталіся», -- распавёў Баразенка прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі».

«Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзена 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі моладзевы актывіст Андрэй Кім быў прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска да 1,5 гадоў калоніі (вызвалены ў жніўні 2008 года). Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка быў прысуджаны да абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, з 27 кастрычніка да суда 9 снежня 2008 года ён утрымліваўся ў СІЗА. Астатнія ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Арцём Дубскі, Аляксей Бондарь, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця пакарання ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да паўтарох гадоў абмежавання волі.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

У пачатку чэрвеня патрапіў пад амністыю лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч. У сярэдзіне ліпеня быў амніставаны ўдзельнік «Працэсу 14-ці» Міхаіл Субач.

15 чэрвеня 2009 года актывіст «Еўрапейскай Беларусі» непаўнагадовы Максім Дашук быў асуджаны за парушэнне правілаў адбыцця пакарання і прысуджаны да абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу тэрмінам на год і тры месяцы.

7 ліпеня 2009 актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі быў асуджаны па тым жа 415 артыкуле Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў адбыцця пакарання) і прысуджаны да года пазбаўлення волі. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА №5 Бабруйска.

Напісаць каментар (1)

Навіны
па тэме

Экспарт

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  08.09.10  09.09.10
EUR3 871.773 849.31
USD3 026.003 030.00
RUB98.4798.10

«Хросны бацька». 1, 2 і 3 часткі

Фільм, які забаранілі паказваць у Беларусі


Свабоду Аўтуховічу і Асіпенка!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах


Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?


Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»


Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?


Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   09.09   10.09 
Брэст Небольшая облачность+18
+11
Дождь+15
+11
Віцебск Солнечно+16
+6
Ясно+17
+8
Гомель Солнечно+18
+7
Ясно+19
+8
Гродна Солнечно+18
+10
Дождь+14
+11
Мінск Солнечно+16
+7
Небольшая облачность+17
+10
Магілёў Солнечно+16
+5
Ясно+17
+7

Новости Байнета

Папулярныя навіны

Найден мертвым у себя на даче журналист Олег Бебенин (56594)

3.09, 19:42, — Палітыка

Андрей Санников: «Я не верю в самоубийство Олега Бебенина» (51552)

4.09, 13:44, — Палітыка

Беларускі ОНТ пра аўтапрабег Пуціна: Дурні на дарогах (Відэа) (31555)

2.09, 9:41, — Палітыка

Дмитрий Бондаренко: «У экспертов есть большие расхождения даже в дате смерти» (28854)

4.09, 18:45, — Палітыка

Чарговая аварыя з удзелам машыны картэжа дыктатара? (Фота) (28348)

3.09, 14:19, — Здарэнне

У Менску развіталіся з Алегам Бебеніным (Відэа, фота) (27852)

6.09, 15:04, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Недавер да заключэння МУС аб смерці Алега Бябеніна толькі ўзмацніўся» (Відэа) (23421)

5.09, 17:49, — Палітыка

Новыя абставіны гібелі Алега Бябеніна (23253)

7.09, 18:13, — Палітыка

Расейскія тэлеканалы: Гэта магло быць палітычнае забойства (Відэа) (22527)

7.09, 8:48, — Палітыка

Расейскія «Вести» аб смерці беларускага журналіста (Відэа) (22050)

6.09, 9:30, — Палітыка

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: