16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы змагаюцца з бел-чырвона-белымі сцягамі (Фота)

У Дзень салідарнасці актывісты «Маладой Беларусі» вывесілі тры бел-чырвона-белыя сцягі на вуліцах Віцебску.

Лунаць над Віцебскам нацыянальным сцягам давялося нядоўга. Прыкладна праз 20 хвілінаў пасля таго, як сцягі з'явіліся на будынках ПТВ №19 па вуліцы Кірава і ПТВ №16 па вуліцы Леніна, іх знялі супрацоўнікі міліцыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Сцяг, прымацаваны на мосце імя Кірава, правісеў яшчэ менш, усяго каля 10 хвілінаў. Яго зняў невядомы малады чалавек у цывільным.

На думку мясцовага моладзевага актывіста Тараса Сургана, хутчэй за ўсё гэта мог быць супрацоўнік міліцыі ці спецслужбаў, таму што пакуль ён хадзіў здымаць сцяг, яго машына была прыпаркаваная там, дзе правілы дарожнага руху гэта рабіць забараняюць.

Тарас Сурган адзначыў, што хоць бел-чырвона-белыя сцягі ў Віцебску з'явіліся ненадоўга, але сваіх мэтаў удзельнікі акцыі дасягнулі: нацыянальныя сімвалы нагадалі беларусам пра Дзень салідарнасці і вернасць гістарычным традыцыям.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках