19 красавiка 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтку праграмы Каліноўскага не выпусцілі ў Польшчу

8

Супрацоўнікі памежнай службы не выпусцілі з краіны Надзею Крапівіну, якая накіроўвалася ў Варшаву на падрыхтоўчыя курсы.

Інцыдэнт адбыўся на памежным пераходзе Брузгі-Кузьніца Беластоцкая. Памежнікі праверылі пашпарт студэнткі праграмы Каліноўскага і паведамілі, што выезд з краіны ёй забаронены. Пры гэтым прычыны адмовы дзяўчыне не патлумачылі, а сам факт забароны выезду з краіны стаў для Надзеі Крапівінай поўнай нечаканасцю, паведамляе «Радыё Рацыя».

«У мяне з сабой былі паперы, якія даюць права бесперашкодна выязджаць за мяжу, але памежнікі адмовілі мне і паведамілі, што я знаходжуся ў кампутарнай базе людзей, якім забаронена пакідаць тэрыторыю Беларусі», -- распавяла Надзея Крапівіна.

Грамадская актывістка прымала ўдзел у абароне гістарычнай часткі Гародні ад разбурэння. Неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе буйных штрафаў, але запазычанасцяў перад дзяржавай у яе няма. Надзея Крапівіна выказвае надзею, што неўзабаве праблема з яе выездам будзе вырашаная, і яна зможа працягнуць навучанне ў Польшчы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках