18 траўня 2024, Субота, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам нагадалі пра зніклых палітыкаў (Фота)

1

У беларускай сталіцы адбылася акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня зніклых людзей.

Улёткі пра зніклых беларускіх палітыкаў былі расклеены на вуліцах Менска актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», паведамляе jeans-by.com.

Па дадзеных ініцыятывы «Мы памятаем» і Фонда імя Змітра Завадскага, у 1999-2000 гадах у Беларусі былі выкрадзеныя ці памерлі пры загадкавых акалічнасцях каля 20 чалавек. Сярод іх - былы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі Віктар Ганчар, грамадскі дзеяч і бізнэсмэн Анатоль Красоўскі, якія былі выкрадзеныя 16 верасня 1999 года ў Менску. Былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка знік 7 траўня 1999 года. Тэлеаператар ОРТ Зміцер Завадскі быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 года ў аэрапорце Менска.

Выкраданні адбыліся ў перыяд з вясны 1999-га да лета 2000-га года, то бок – напярэдадні выбараў прэзідэнта Беларусі, якія прайшлі 9 верасня 2001 года. У той жа час Дзяржаўны дэпартамент ЗША патрабаваў пільнага расследавання акалічнасцяў выкрадання Захаранкі, Ганчара, Завадскага і Красоўскага. У арганізацыі выкраданняў падазраюць супрацоўнікаў сілавых структур Беларусі.

У 2004 годзе Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой патрабавала ад беларускіх улад правесці незалежнае расследаванне па справе выкрадзеных.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру СОБРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазронаў у іх дачыненні да выкраданняў апазіцыянераў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках