19 красавiка 2024, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская інфляцыя амаль у 10 разоў вышэй за еўрапейскую

2

Інфляцыя ў Беларусі ў студзені-жніўні 2009 года склала 7,5%, а ў краінах Еўразвяза – у сярэднім 0,8%.

Пры гэтым апярэдзілі нашую краіну па інфляцыі Украіна, дзе рост спажывецкіх коштаў з пачатку года склаў 8,2%, і Расея – 8,1%. Пра гэта сведчыць інфармацыя Расстата, падрыхтаваная на аснове дадзеных Еўрастата і нацыянальных статыстычных службаў, паведамляе АФН.

У Расеі ў жніўні спажывецкія кошты ў сярэднім не змяніліся, а ва Украіне знізіліся на 0,2%.

У жніўні сярод замежных краінаў найбольшы прырост спажывецкіх коштаў у параўнанні з папярэднім месяцам адзначаўся ў Бельгіі (2,1%) і Люксембурзе (1,3%).

У шэрагу дзяржаваў назіралася зніжэнне, найбольш заўважным яно было ў Латвіі, Грэцыі, Вугоршчыне - на 0,5-1,0% у параўнанні з папярэднім месяцам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках