2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпісаны ўказ аб вывадзе з Беларусі ядзернага паліва

4

Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення з Расеяй аб вывазе на яе тэрыторыю «апрамененага і свежага высокаўзбагачанага ядзернага паліва» з заменай яго на нізкаўзбагачанае.

Адпаведны ўказ №520 падпісаны 8 кастрычніка. На падпісанне гэтага пагаднення ўпаўнаважаны гендырэктар інстытута «Сосны» Вячаслаў Гарлачоў, паведамляе АФН.

Гэтым указам створаныя «умовы для аказання тэхнічнай дапамогі Урадам ЗША пры вывазе і абмене ядзернага паліва» - вызваленыя ад падаткаабкладання ўсе аперацыі па вывазе і замене ядзернага паліва.

«Міністэрству замежных справаў Рэспублікі Беларусь апавясціць па дыпламатычных каналах Урад ЗША пра ўмовы аказання тэхнічнай дапамогі», - кажацца ў дакуменце.

У сярэдзіне верасня прадстаўнік інстытута «Сосны» Алій Малыхін паведаміў, што на вываз паліва запатрабуецца паўтара месяца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках