5 траўня 2024, Нядзеля, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў пабываў у Магілёве і Бабруйску (Фота)

21

«Надзеі на перамены да лепшага людзі звязваюць са зменай улады», - лічыць прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў.

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» сустрэўся са сваімі прыхільнікамі ў Магілёве і Бабруйску. Андрэй Саннікаў пабываў на пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам у прэзідэнты, а таксама наведаў сямейны дзіцячы дом, выхавацелі якога ўвайшлі ў яго ініцыятыўную групу.

«Безумоўна, самае яркае ўражанне ад паездкі - гэта наведванне сямейнага дзіцячага дома Людмілы і Юрыя Рубан. У іх сям'і больш за дваццаць прыёмных дзяцей, і атмасфера, якая пануе ў хаце - гэта атмасфера творчасці, свята, узаемадапамогі. Было цікава паглядзець відэазапісы іх выступаў. Дзеці вельмі таленавітыя: малююць, спяваюць, займаюцца спортам. У Бабруйску і Магілёве пабываў на пікетах, дзе ідзе збор подпісаў. Усё больш людзей скардзяцца на самавольства на месцах з боку выканаўчых органаў і міліцыі, і спадзяюцца, што з прыходам новай улады сітуацыя ў корані зменіцца», - распавёў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках