9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для музея Васіля Быкава - 25 квадратных метраў

13

Сёння ў Гарадзенскім гарвыканкаме выдадзены ордар на памяшканне для грамадскага музея Васіля Быкава.

Музей створаны мясцовай арганізацыяй ветэранаў. Бухгалтар Яўгенія Багданава атрымала ордар разам з захавальнікам музейнага фонду Аляксеем Дземідовічам, перадае «Радыё Свабода».

Паводле словаў Дземідовіча, плошча пакоя 25 квадратных метраў і знаходзіцца на адным калідоры з пакоем (13 квадратных метраў) арганізацыі ветэранаў, дзе цяпер размяшчаецца музейны збор. Цяпер трэба вырашыць пытанне з арэнднай платай за новую плошчу - каб яна не была завысокая і ветэраны маглі б яе плаціць.

Грамадскі музей Васіля Быкава знаходзіцца ў будынку пачатку XX стагоддзя, па вуліцы Савецкай, 31. Пісьменнік пражыў у Гародні чвэрць стагоддзя, пасля чаго пераехаў у сталіцу. У горадзе над Нёманам ён напісаў «Жураўліны крык», «Трэцюю ракету», «Альпійскую баладу», «Мёртвым не баліць» і многія іншыя вядомыя свае творы. Музей быў створаны пасля смерці Васіля Быкава летам 2003 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках