3 траўня 2024, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судовыя выканаўцы ціснуць на родных Арцёма Дубскага

13

21 кастрычніка дадому да маці былога палітвязня Арцёма Дубскага прыйшлі судовыя выканаўцы з намерам апісаць маёмасць, якая належыць хлопцу.

Судовыя выканаўцы спасылаліся на неаплачаныя адміністрацыйныя штрафы і немагчымасць выклікаць даўжніка позвай, бо з чэрвеня Арцём Дубскі жыве ва Украіне. Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі патрапіць у дом, дзе прапісаныя толькі маці і сястра апазіцыянера. Аднак маці Арцёма адмовілася пускаць міліцыянтаў, паведаміўшы, што з 2006 года Арцём Дубскі прапісаны і пражывае па іншым адрасе.

Гэта не першы выпадак ціску на родных маладога палітыка. Маці Арцёма з'яўлялася апякункай двух малалетніх дзяцей, якіх у яе забралі і змясцілі ў дзіцячы прытулак, калі Арцём адбываў пакаранне па палітычна матываваным абвінавачванні. Тады маці хлопца паведамілі, што, калі ўжо яна не змагла выхаваць роднага сына, дык не здолее выхаваць і двух усыноўленых дзяцей.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках