Каля цэнтральнага офіса МТС шукалі бомбу
5- 11.11.2010, 17:28
На прыступках ля будынка была знойдзеная падазроная торба.
Пра гэта паведаміла прэс-афіцэр Першамайскага раёна. Праверка паказала, што ўнутры торбы знаходзяцца шкляныя слоікі, паведамляе Onliner.by.
На месца выязджала спецыяльная брыгада размініравання. Эвакуацыя супрацоўнікаў аператара не праводзілася. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МТС.