19 траўня 2024, Нядзеля, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саюз палякаў Беларусі: Прапанова аб рэгістрацыі - пастка

3

Непрызнаны Менскам Саюз палякаў Беларусі прыняў рашэнне не рабіць спробаў зарэгістравацца пад іншай назвай.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю польскаму агенцтву РАР старшыня галоўнай рады СПБ Анжэй Пачобут.

Паводле яго словаў, гэтае рашэнне было прынятае пасля таго, як адмову ў рэгістрацыі атрымала берасцейскае аддзяленне СПБ. Як паінфармавала кіраўнічка берасцейскага філіяла Саюза Аліна Ярашэвіч, пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю польскім СМІ заявіў пра магчымасць зарэгістраваць Саюз палякаў пад іншай назвай, чальцы Саюза ў Берасці вырашылі скарыстацца гэтым і зарэгістравацца пад назвай «Памежжа». Аднак у мясцовым аддзяленні міністэрства юстыцыі ім было адмоўлена з матывіроўкай, што яны не ўклаліся ў тэрміны, адпушчаныя на падаванне дадатковых дакументаў. Па словах Ярашэвіч, дакументы нельга было падаць у тэрмін, паколькі адзіны адказны за рэгістрацыю супрацоўнік Мінюста больш за месяц знаходзіўся на бальнічным.

Рада СПБ лічыць, што ўсе спробы атрымаць рэгістрацыю будуць натрапляць на аналагічныя праблемы. Яна прыняла рашэнне адмовіцца ад гэтага. «Спосаб, які прапанаваў Аляксандр Лукашэнка - гэта пастка для Саюза палякаў, гэта ўцягванне арганізацыі ў бессэнсоўныя дзеянні», - кажацца ў заяве рады.

Як раней паведамляла ІА «Регнум», пад назвай Саюз палякаў Беларусі функцыянуюць дзве арганізацыі. Першая, якая ўзначальваецца Станіславам Сямашкам зарэгістраваная і прызнаная афіцыйным Менскам. Другая дзейнічае нелегальна. Падзел арганізацыі на два Саюза адбыўся ў 2005 годзе, калі Мінюст Беларусі не прызнаў з'езд арганізацыі, якая абрала ў якасці кіраўніка Анжаліку Борыс. Мінюст вынес распараджэнне правесці новыя выбары. На паўторных выбарах кіраўніком быў абраны Юзэф Лучнік, якога, у сваю чаргу, не прызнала Варшава. Пасля Анжаліку Борыс змяніла Анжаліка Арэхво, а Лучніка - Станіслаў Сямашка. Раней у інтэрв'ю польскім СМІ, кіраўнік Беларусі заявіў, што ён «катэгарычна супраць падзелу маіх палякаў, маіх грамадзянаў на белых, чорных, легальных і нелегальных. Калі гэтая група будзе выконваць нашыя нормы, дык будзе зарэгістраваная. Не хачу, каб палякі былі нейкім каталізатарам, які дэстабілізуе сітуацыю ў Беларусі. Я хачу гэтага пазбегнуць», - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама адзначыў, што бачыць магчымасць у рэгістрацыі Саюза палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Арэхво. Паводле яго словаў, у Беларусі можна зарэгістраваць колькі заўгодна польскіх арганізацыяў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках