banner1 banner1 banner1

14.02.2010

У Менску разагнаная акцыя апазіцыі ў Дзень святога Валянціна (Фота, відэа) важная навіна 117

18:24, — Палітыка

У Менску разагнаная акцыя апазіцыі ў Дзень святога Валянціна (Фота, відэа)

Арыштаваныя дзясяткі актывістаў маладзёвых арганізацый. Амапаўцы прымушалі журналістаў выдаляць з фотакамераў здымкі аўтазакаў.

Традыцыйную акцыю ў Дзень святога Валянціна павінны былі правесці 14 лютага ў Менску актывісты арганізацыі «Малады Фронт». У 18.00, калі апазіцыянеры сталі збірацца на плошчы Свабоды, там ужо знаходзіліся дзесяткі супрацоўнікаў АМАПа ў цывільным і форме, у дварах стаялі аўтазакі. Журналіст «Радыё Свабода» сфатаграфаваў адзін з іх. Тады да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі і прымусілі выдаліць кадр, заявіўшы, што нельга фатаграфаваць службовы аўтатранспарт.

Як толькі 30 актывістаў «Маладога Фронту» дасталі расцяжкі са словамі «Акцыя любові» і «Малады Фронт», на іх накінуліся супрацоўнікі АМАПа, вырвалі транспаранты і сталі арыштоўваць дэманстрантаў. З ужываннем сілы, збіваючы затрыманых, іх зацягвалі ў аўтобусы за рукі і ногі.

Арыштаваныя намеснікі старшыні «Маладога Фронту» Мікола Дземідзенка, Іван Шыла, Наста Палажанка, лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч і іншыя.

Моладзевыя актывісты, у якіх атрымалася пазбегнуць затрымання, пайшлі да Кафедральнага сабору, скандуючы «Жыве Беларусь!». Людзі спявалі гімн «Магутны Божа». Аднак на іх таксама накінуліся амапаўцы і запіхнулі ўсіх аўтазак. Асабліва жорстка затрымлівалі дзяўчат, якія прышлі на акцыю ў строях анёлаў з крыламі. Прэс-сакратарка «Маладога Фронту» Таццяна Шапуцька пры затрыманні моцна пабілася галавой аб асфальт. Затрыманы таксама вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін. Паведамлялася, што былі арыштаваныя ўсяго 25 чалавек.

На гадзіну раней у цэнтры Менска былі затрыманыя лідэр «Моладзі БНФ» Андрэй Крэчка, актывісты арганізацыі Павал Чудук, Антон Койпіш, а таксама сябра партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Кобрусеў. Яны раздавалі мінакам «валянцінкі», на адным баку якіх было намаляванае сэрца, а на другім напісаны верш Вінцента Дуніна-Марцінкевіча «Трэба кахаць».

Усіх арыштаваных адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менска. Іх вызвалілі праз тры гадзіны. Затрыманы Уладзімір Ярамёнак распавёў, што ў Цэнтральным РУУС моладзевых актывістаў паставілі тварам да сцяны. Збіты непаўнагадовы Станіслаў Стэсік. Таццяна Шапуцька таксама атрымала некалькі моцных удараў. Як паведамляе «Радыё Свабода», проста ў аддзяленні міліцыі збілі лідэра «Маладых дэмакратаў» Міхаіла Пашкевіча за тое, што ён заступіўся за Насту Палажанку. Яму разбілі акуляры, а потым адабралі статуэтку, якую ён атрымаў на плошчы як лаўрэат прэміі «Маладога Фронту» «Люблю Беларусь». Амапаўцы пакінулі яе ў сябе.

Фота - «Радыё Свабода», «Наша Ніва»

Напісаць каментар (117)

Навіны
па тэме

Экспарт

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  05.09.10  06.09.10
EUR3 866.133 866.13
USD3 015.003 015.00
RUB98.2398.23

«Хросны бацька». 1, 2 і 3 часткі

Фільм, які забаранілі паказваць у Беларусі


Свабоду Аўтуховічу і Асіпенка!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах


Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?


Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»


Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?


Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   06.09   07.09 
Брэст Дождь+13
+10
Дождь+15
+9
Віцебск Ясно+16
+7
Ясно+16
+6
Гомель Ясно+21
+8
Ясно+19
+7
Гродна Небольшой дождь+16
+9
Возможен дождь+17
+8
Мінск Небольшая облачность+17
+7
Ясно+16
+6
Магілёў Ясно+17
+7
Ясно+16
+6

Новости Байнета

Папулярныя навіны

Найден мертвым у себя на даче журналист Олег Бебенин (49169)

3.09, 19:42, — Палітыка

Андрей Санников: «Я не верю в самоубийство Олега Бебенина» (38777)

4.09, 13:44, — Палітыка

Беларускі ОНТ пра аўтапрабег Пуціна: Дурні на дарогах (Відэа) (28570)

2.09, 9:41, — Палітыка

Дыктатар cфальсіфікаваў уласную біяграфію (Відэа, фота) (25359)

1.09, 9:20, — Палітыка

Лукашэнка: Да тэракту ў амбасадзе РФ датычныя нягоднікі і падонкі з расейскіх спецслужбаў (25237)

1.09, 15:13, — Палітыка

Чарговая аварыя з удзелам машыны картэжа дыктатара? (Фота) (24059)

3.09, 14:19, — Здарэнне

Дмитрий Бондаренко: «У экспертов есть большие расхождения даже в дате смерти» (22794)

4.09, 18:45, — Палітыка

Пуцін пра Лукашэнку: Я нават не памятаю, што ён казаў (22697)

30.08, 14:16, — Палітыка

Амбасаду Расеі ў Менску закідалі «кактэйлямі Молатава» (Відэа) (21145)

31.08, 8:54, — Палітыка

Мядзведзеў: «Гэта не прававыя, а медыцынскія абмежаванні» (19583)

2.09, 16:04, — Эканоміка

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: