banner1 banner1 banner1

16.02.2010

«Зачыстка» акцыі салідарнасці з Саюзам палякаў у Менску (Фота, відэа) важная навіна 67

18:19, — Палітыка

«Зачыстка» акцыі салідарнасці з Саюзам палякаў у Менску (Фота, відэа)

Каля сотні супрацоўнікаў АМАПа былі кінутыя 16 лютага на разгон акцыі салідарнасці з рэпрэсаванымі беларускімі палякамі.

У 18:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска павінна была прайсці мірная акцыі салідарнасці з арыштаванымі лідэрамі Саюза палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам, Ігарам Банцарам і Мячыславам Яскевічам і беларускімі палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам, Арцёмам Дубскім.

Аднак да гэтага часу плошча была запоўненая супрацоўнікамі АМАПа ў цывільным. Тут жа стаялі міліцэйскія аўтобусы. У журналістаў, якія прыйшлі асвятляць акцыю, амапаўцы ў цывільным патрабавалі паказаць дакументы, не паказваючы пры гэтым сваіх пасведчанняў.

Як толькі на плошчы з'явіліся ўдзельнікі акцыі – пачалася «зачыстка». Актывістаў апазіцыі, якія падыходзілі на плошчу, адразу ж арыштоўвалі і з ужываннем сілы зацягвалі ў аўтобусы, якія стаялі тут жа. Збіваючы, людзей цягнулі проста па снезе.

Арышты адбываліся і на праспекце Незалежнасці, калі людзі выходзілі з метро, аўтобусаў і маршрутных таксі.

Пры гэтым супрацоўнікі АМАПа зноў не давалі журналістам здымаць сілавы захоп дэманстрантаў. Журналістам закрывалі камеры рукамі, іх піхалі, збівалі і ламалі апаратуру. Амапаўцы ў цывільным паводзілі сябе традыцыйна па-бандыцку, не паказваючы ніякіх дакументаў. На пытанні, хто яны такія, заяўлялі, што «проста мінакі». На пасведчанні журналістаў яны не звярталі ніякай увагі.

На плошчы прысутнічаў толькі адзін міліцыянт у форме, які абвяшчаў у мегафон, што з 23 лютага ўступаюць у сілу змены ў КоАП, якія забараняюць распіваць піва ў грамадскім месцы. І гэты адзіны супрацоўнік міліцыі ў форме ніяк не рэагаваў на напад невядомых у цывільным на людзей.

У 18.30 некалькі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» змаглі выйсці на плошчу з транспарантам, на якім былі напісаныя словы «За нашу і вашу свабоду!». Аднак іх адразу ж арыштавалі, адабраўшы расцяжку.

Сярод затрыманых удзельнікаў акцыі салідарнасці: лідэры грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, Павал Юхневіч, Максім Вінярскі, намеснік старшыні «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка, лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч і іншыя. Вядома таксама аб затрыманні фотакарэспандэнткі газеты «Наша Ніва» Юліі Дарашкевіч. Як паведаміў сайту charter97.org Павал Юхневіч, усяго былі арыштаваныя 24 чалавекі.

Арыштаваных дэманстрантаў даставілі ў Цэнтральны РУУС Менска. Там апазіцыянераў прымусілі стаяць тварам да сцяны, не рухаючыся. Вызваленыя яны былі праз гадзіну без складання пратаколаў.

Атрымалася сфатаграфаваць твары некаторых амапаўцаў у цывільным, якія нападалі на журналістаў і ўдзельнікаў акцыі.

Фота ByMedia.net

Напісаць каментар (67)

Навіны
па тэме

Экспарт

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  05.09.10  06.09.10
EUR3 866.133 866.13
USD3 015.003 015.00
RUB98.2398.23

«Хросны бацька». 1, 2 і 3 часткі

Фільм, які забаранілі паказваць у Беларусі


Свабоду Аўтуховічу і Асіпенка!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах


Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?


Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»


Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?


Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   06.09   07.09 
Брэст Дождь+13
+10
Дождь+15
+9
Віцебск Ясно+16
+7
Ясно+16
+6
Гомель Ясно+21
+8
Ясно+19
+7
Гродна Небольшой дождь+16
+9
Возможен дождь+17
+8
Мінск Небольшая облачность+17
+7
Ясно+16
+6
Магілёў Ясно+17
+7
Ясно+16
+6

Новости Байнета

Папулярныя навіны

Найден мертвым у себя на даче журналист Олег Бебенин (49177)

3.09, 19:42, — Палітыка

Андрей Санников: «Я не верю в самоубийство Олега Бебенина» (38795)

4.09, 13:44, — Палітыка

Беларускі ОНТ пра аўтапрабег Пуціна: Дурні на дарогах (Відэа) (28575)

2.09, 9:41, — Палітыка

Дыктатар cфальсіфікаваў уласную біяграфію (Відэа, фота) (25360)

1.09, 9:20, — Палітыка

Лукашэнка: Да тэракту ў амбасадзе РФ датычныя нягоднікі і падонкі з расейскіх спецслужбаў (25238)

1.09, 15:13, — Палітыка

Чарговая аварыя з удзелам машыны картэжа дыктатара? (Фота) (24063)

3.09, 14:19, — Здарэнне

Дмитрий Бондаренко: «У экспертов есть большие расхождения даже в дате смерти» (22811)

4.09, 18:45, — Палітыка

Пуцін пра Лукашэнку: Я нават не памятаю, што ён казаў (22701)

30.08, 14:16, — Палітыка

Амбасаду Расеі ў Менску закідалі «кактэйлямі Молатава» (Відэа) (21147)

31.08, 8:54, — Палітыка

Мядзведзеў: «Гэта не прававыя, а медыцынскія абмежаванні» (19584)

2.09, 16:04, — Эканоміка

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: