10 чэрвеня 2026, Серада, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 4 лютага падаражэе дзяржтэхагляд

8

Тарыфы на паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў у Беларусі з 4 лютага будуць падвышаныя ў сярэднім на 5%.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 11.

Як патлумачылі БелТА ў прэс-службе Мінэканомікі, тарыфы на паслугі па правядзенні дзяржтэхагляда падвышаныя ў сувязі з тым, што з увядзеннем у дзеянне з 1 студзеня 2010 года Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Беларусі стаўка падатку на дададзеную вартасць павялічылася з 18% да 20% і адбылося павелічэнне выдаткаў на аказанне паслугаў. Новы прэйскурант на паслугі па правядзенні дзяржтэхагляду Мінэканомікі зацвердзіла па прапанове Міністэрства транспарта і камунікацыяў.

Згодна з дакументам, кошт тэхагляду легкавога аўтамабіля з рухавіком, які працуе на бензіне, складзе з улікам ПДВ Br 28200, з рухавіком, які працуе на дызельным ці газавым паліве, — Br 29900; матацыкла — Br 12800; аўтобуса з тэхнічна дапушчальнай масай не больш за 5 т — Br 37600, аўтобуса з тэхнічна дапушчальнай масай больш за 5 т — Br 37900; грузавога аўтамабіля ў залежнасці ад дапушчальнай масы і прызначэння для перавозкі асобных відаў грузаў — ад Br 33300 да Br 49100, а таксама прычэпаў — ад Br 9300 да Br 26000.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках