banner1 banner1 banner1

10.03.2010

Жыхар Слуцка апынуўся ў рэанімацыі пасля збіцця міліцыяй 20

10:22, — Грамадства

У ізалятары часовага ўтрымання Слуцка ледзь не памёр чалавек.

Міліцыянты кажуць, што затрыманы зваліўся з лесвіцы, але характар траўмаў сведчыць пра іншае.

Пачалося ўсё з банальнага сямейнага скандалу. У суботу 6 сакавіка ў РАУС Слуцка звярнулася жыхарка адной з вёсак раёна. Жанчына прасіла дапамогі супраць п'янага мужа, што скандаліў дома, паведамляе «Ежедневник».

Як сведчаць факты, у 12.10 сямейны дэбашыр быў дастаўлены ў РАУС, а ў 13.55 змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Што мужчына рабіў у перапынку паміж дастаўкай у РАУС і змяшчэннем у ІЧУ, а гэта амаль дзве гадзіны, пакуль не зразумела. Дакументамі зафіксавана, што пры змяшчэнні ў камеру затрыманы не выказваў скаргаў на здароўе.

Аднак на наступны дзень мужчыну стала дрэнна. Да яго была выкліканая хуткая медыцынская дапамога. Урачы хутка правялі агляд затрыманага, далі нейкія лекі і з'ехалі.

Але праз дзве гадзіны мужчыну стала яшчэ горш. «Хуткую» выклікалі ізноў, і гэтым разам мужчыну прыйшлося ў тэрміновым парадку ратаваць ад смерці ў рэанімацыі. Медыкі выявілі ў мужчыны тупую траўму брушной поласці, прычым такую сур'ёзную, што яна дала ўскладненне ўнутраным крывацёкам у брушную поласць.

Адразу ж пачалася праверка з мэтай высвятлення, якім чынам мужчына атрымаў такія сур'ёзныя пашкоджанні. Паводле папярэдніх дадзеных РАУС, затрыманы да свайго затрымання неаднаразова падаў у пад'ездзе свайго дома і, магчыма, там атрымаў такую цяжкую траўму.

Праўда, медыкі сцвярджаюць, што падобнага кшталту траўмы ад падзення атрымаць немагчыма. Мужчыну павінны былі вельмі моцна біць у жывот, каб здарыўся крывацёк.

Зрэшты, пытанні ёсць і да медыкаў. Бо ўжо падчас першага выкліку брыгады хуткай медыцынскай дапамогі нескладана было паставіць дыягназ, тым больш што мужчына скардзіўся на моцныя болі ў жываце.

Напісаць каментар (20)

Навіны
па тэме

Экспарт

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  02.09.10  03.09.10
EUR3 830.263 853.47
USD3 015.003 015.00
RUB97.8998.25

«Хросны бацька». 1, 2 і 3 часткі

Фільм, які забаранілі паказваць у Беларусі


Свабоду Аўтуховічу і Асіпенка!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах


Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?


Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»


Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?


Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   03.09   04.09 
Брэст Ясно+15
+6
Ясно+17
+6
Віцебск Дождь+9
+6
Туман+11
+3
Гомель Ветренно+15
+7
Ясно+19
+7
Гродна Небольшой дождь+14
+6
Туман+16
+6
Мінск Небольшой дождь+11
+6
Туман+13
+3
Магілёў Небольшой дождь+12
+6
Туман+15
+4

Новости Байнета

Папулярныя навіны

Забавы трактарыстаў (Відэа) (34816)

27.08, 11:35, — Грамадства

Дыктатар cфальсіфікаваў уласную біяграфію (Відэа, фота) (22376)

1.09, 9:20, — Палітыка

Беларускі ОНТ пра аўтапрабег Пуціна: Дурні на дарогах (Відэа) (22154)

2.09, 9:41, — Палітыка

Лукашэнка: Да тэракту ў амбасадзе РФ датычныя нягоднікі і падонкі з расейскіх спецслужбаў (21527)

1.09, 15:13, — Палітыка

Совсем один (Фото) (20883)

27.08, 15:14, Светлана Калинкина, "Народная Воля" — Палітыка

Пуцін пра Лукашэнку: Я нават не памятаю, што ён казаў (20316)

30.08, 14:16, — Палітыка

Амбасаду Расеі ў Менску закідалі «кактэйлямі Молатава» (Відэа) (20018)

31.08, 8:54, — Палітыка

«Новая политика»: Дыктатура ў Беларусі набліжаецца да фіналу (16934)

1.09, 11:33, — Палітыка

Переполох в Боровлянах: детей не пускали в школу, взрослых не выпускали из общежитий (16578)

1.09, 19:21, — Грамадства

Кіраўнік палітычнага дэпартамента «Адзінай Расеі»: Менскія пагромшчыкі пад каўпаком у Лукашэнкі (14606)

31.08, 12:47, — Палітыка

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: